4 снежня 2015 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае далучыцца да сацыяльна-культурнай акцыі "Міжнародны дзень чытання "Сымона-музыкі"
Мы разам!
Сярэдняя школа №2 г Смаргоні далучаецца да літаратурнай акцыі "Чытайце "Сымона-музыку" разам"

Беларускай моладзі сваю паэму прысвячаю
Аўтар
Ад роднай зямлі, ад гоману бароў,
Ад казак вечароў,
Ад песень дудароў,
Ад светлых воблікаў закінутых дзяцей
Ад шолаху начэй,
Ад тысячы ніцей,
З якіх аснавана і выткана жыццё
І злучана быццё і небыццё, -
Збіраўся скарб, струменіўся няспынна,
Вясёлкавым ірдзеннем мне спяваў,
І выхаду шукаў
Адбітак родных з’яў
У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных
І гэты скарб, пазычаны, адбіты,
У сэрцы перажыты
І росамі абмыты
Дзянніц маіх, дзянніц маіх мінулых,
Для вас, душой чулых,
Як доўг, як дар,
Дае пясняр.
Мастак Барыс Забораў
         
Мастак: Мікалай Селяшчук

Сэлфі на тэму "Чытаем "Сымона-музыку" разам"
|