З мэтай далейшага ўдасканалення дзейнасці ўстановы, павышэння якасці адукацыі ў 2015/2016 навучальным годзе неабходна забяспечыць:
1. У сістэме агульнай сярэдняй адукацыі:
- павышэнне якасці адукацыі праз стварэнне эфектыўнай мадэлі профільнага навучання і эфектыўнай дапрофільнай падрыхтоўкі;
- повышенне якасці прадметнага выкладання і паляпшэнне падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах праз пашырэнне спектара адукацыйных паслуг;
-ўдасканаленне работы настаўніка па стварэнню адукацыйнага асяроддзя вучэбнага кабінета;
-паляпшэнне якасці падрыхтоўкі і выступлення ў конкурсах даследчых работ праз арганізацыю новых форм узаемадзеяння ўстановы з установамі вышэйшай адукацыі, павышэнне даследчай кампетэнцыі педагогаў і навучэнцаў;
- прыняцце мер па паляпшэнню падрыхтоўкі да рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па вучэбных прадметах ;
- якаснаю работу па падрыхтоўцы і ўдзелу навучэнцаў да раенных мерапрымстваў круглагадзічнай спартакіяды;
- арганізацыю бесправаднога доступу ў Інтарнэт на аснове тэхналогіі wi-fi з мэтай максімальна поўнага далучэння да адукацыйнага працэсу мабільных прылад асабістага і калектыўнага карыстання, забеспячэння доступу з большасці вучэбных кабінетаў да інфармацыйных рэсусаў вучэбнай установы;
2. У сістэме спецыяльнай адукацыі:
- прыняцце мер па стварэнню адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя для аказання спецыяльных адукацыйных паслуг рознай катэгорыі дзяцей з АПФР
- актывізацыю работы ва установе па фарміраванню ва ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу талерантных адносін да асоб з АПФР праз правядзенне інклюзіўных творчых, спартыўных і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах з удзелам навучэнцаў з АПФР і іх законных прадстаўнікоў
3. У выхаваўчай і сацыяльнай рабоце:
- аналіз выканання комплекснай праграммы выхавання дзяцей і моладзі ва ўстанове адукацыі на 2012-2015 гады, удасканаленне зместу выхавання з улікам актуальных тэндэнцый развіцця грамадства і дзяржавы на падставе кампетэнтаснага падыходу, праграміравання ідэялагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы на 2016 – 2020 гады;
- стварэнне неабходных умоў для станаўлення грамадзяніна і патрыёта, адказнага сем’яніна, канкурэнтназдольнай асобы, здольнай да прыняцця асэнсаваных рашэнняў, эфектыўнай працоўнай і прафесійнай дзейнасці;
- правядзенне мерапрыемстваў у межах Года моладзі з мэтай знаёмства з дасягненнямі сучаснай моладзі, вывучэння гісторыі і культуры роднага краю і страны, актыўнае выкарыстанне экскурсійнай і музейнай педагогікі;
- арганізацыю работы напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па азнаямленню навучэнцаў з выбарчым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, навейшымі, навуковымі, спартыўнымі, культурнымі дасягненнямі, дасягненнямі ў сацыяльна-эканамічнай сферы Рэспублікі Беларусь;
- персанальную адказнасць педагогаў за падрыхтоўку і выніковасць удзелу ў конкурсах рознага ўзроўню;
- сістэмную работу па прафілактыцы ўсіх відаў залежнасцей (наркатычнай, алкагольнай, гульнёвай, табачнай і іншых) і злачынстваў сярод непаўналетніх, фарміравання ў дзяцей і моладзі здаровага ладу жыцця;
- прыняцце мер па забеспячэнню поўнай занятасці непаўналетніх, якія састаяць на розных відах уліку;
- якасную работу па раннім выяўленні сямейнай неблаганадзейнасці і сацыяльнага сіроцтва, суправаджэння неблаганадзейных сем’яў;
4. У рабоце з кадрамі:
- працягненне работы па арыентацыі выпускнікоў на педагагічныя спецыяльнасці;
- павышэнне кваліфікацыі кіруючых і педагагічных работнікаў па псіхолага-педагагічнаму суправаджэнню профільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання;
- матэвіраванне педагогаў на атрыманне кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст”, падцвярджэнне вышэйшай катэгорыі; далейшае атрыманне сертыфікатаў кваліфікаваных карыстальнікаў інфармацыйных тэхналогій педагогамі ўстановы, павышэнне камп’ютарнай граматнасці настаўнікаў праз арганізацыю метадычнай вучобы па пытаннях выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе, самаадукацыйную дзейнасць.
5. У пытаннях эканомікі адукацыі і ўмацавання матэрыяльна – тэхнічнай базы:
- актывізацыю работы па аказанню платных адукацыйных паслуг;
-прыняцце мер па забеспячэнню ва ўстанове бяспечных умоў навучання і выхавання згодна з патрабаваннямі аховы працы і тэхнікі бяспекі
- пастаянны кантроль за якасцю выканання рамонтных і будаўнічых работ , эфектыўнае і рацыянальнае выкарыстанне сродкаў на гэтыя мэты;
- прыняцце мер па арганізацыі падвозу да ўстановы адукацыі абратна навучэнцаў, які пражываюць у сельскай мясцоваці.
|