У нашай школе прайшоў суботні дзень «Родная мова – цудоўная мова». І нездарма, менавіта гэты дзень абраны для правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных нашай беларускай мове. Для кожнага, хто прыйшоў да нас у гэты дзень, адразу апынуўся не проста ў школе, а ў незвычайным свеце беларускіх прыгод.
Адразу с самага ранка самыя маленькія падарожнікі па краіне мовы адправіліся на медыя віктарыну «Скарбы роднай мовы». Тут сустракаў дзяцей казачны герой “Дзед-моваед”. З цёплага прывітання пачалася наша гульня. А як інакш? Толькі падзяка і цяпло будуць спрыяць добрай працы. Далей нашы сябры разам з галоўным героем паспрабавалі адказаць на прапанаваныя пытанні. Пытанні былі розныя: і пра беларускую зямлю, і пра знакамітых жыхароў Беларусі, і пра самыя цікавыя месцы нашай краіны. За правільныя адказы дзеці атрымлівалі “манеты”. А на пры канцы віктарыны, дзеці падзякавалі чараўніка за цікавую віктарыну і падаравалі свае малюнкі.
Пасля нашы ўдзельнікі адправіліся на гульню-падарожжа «Чытаем разам беларускае». Тут таксама іх чакалі сюрпрызы. Галоўнымі героямі гэтай гульні былі дзеці і казачніца “Цётка Марыся”. Для ўсіх было нечаканасцю і прыемным падарункам тое, што ўсё расказвала пра беларускі каларыт і прыроду роднага краю. “Цётка Марыся” расказала шмат цікавага пра Беларусь, пазнаёміла з пісьменнікамі, якія вядомы нам на сённяшні дзень. А з многімі выданнямі кожны мог пазнаёміцца на выставе “Чытайце беларускае”.
Навучэнцы V-VIII класаў актыўна прынімалі ўдзел у конкурсе чытачоў “Бо я – пякучка-крапіва”, прысвечанага 120-годдзю з дня нараджэння К.Крапівы. Кожны ўдзельнік чытаў верш па выбару. І так цудоўна атрымалася, што ні адзін верш не паўтарыўся. Але конкурс ўсць конкурс, і як на любым выпрабаваннні павінен быць пераможца. Пры падвядзенні вынікаў журы, у склад якого ўваходзілі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, адзначылі некалькі пераможцаў: Рогач Алеся, Клуйша Ульяна, Чайкоўская Ірына, Коўзан Таццяна, Кім Андрзй.
Віншуем пераможцаў!
На кніжнай выставе “Роднаму слову – гучаць!”, прадстаўленай у бібліятэчным цэнтры, дзеці больш дакладна пазнаёміліся з сучаснымі беларускімі выданнямі і з ужо даволі знаёмымі кожнаму з нас.
Але на гэтым наша падарожжа па краіне нашай роднай мове не заканчваецца. Самыя старэйшыя, вучні IX-XI класаў пабывалі ў літаратурнай гасцёўне “Мова продкаў нашых і нашчадкаў”. Тут іх сустракалі сапраўдныя жыхары беларускай зямлі. Для ўсіх хто завітаў, яны расказвалі пра свае звычаі, пра традыцыйныя святы. Нават запрашалі павучыцца народным танцам беларускім. Дарэчы, ніхто не застаўся безудзельным. Кожны знайшоў для сябе цікавае і патрэбнае. Бо так не магло і здарыцца, каб хтосьці прайшоў міма і застаўся засмучаны. |