Суббота, 18.05.2024, 21:30
Приветствую Вас Гость | RSS

Государственное учреждение образования "Средняя школа №2 г Сморгони"

Наши друзья
  
Сайт живет


Оцените сайт школы
Оцените сайт школы №2
Всего ответов: 62

Главная » 2015 » Ноябрь » 9 » Хрустальная Альфа
07:33
Хрустальная Альфа

Дыплом ІІ ступені ў абласной навукова-практынай канферэнцыі "Хрустальная альфа" атрымала работа "Лексіка газетных загалоўкаў", аўтар навучэнка ХІ класа Забрамксая Анастасія, кіраўнік работы, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Царык Марына Мікалаеўна
 

Артыкул класнага кіраўніка, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Царык Марыны Мікалаеўны

Выбар прафесіі – гэта дастаткова сур'ёзнае пытанне, да якога неабходна падыходзіць абдумана. Каб дапамагчы маладым людзям пазбегнуць расчараванняў на шляху ў дарослае жыццё, у нашай школе праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы па прафарыентацыі. Я, класны кіраўнік 11 класа. У мінулым годзе, праводзячы класную гадзіну, мы гаварылі аб такой цікавай прафесіі, як журналістыка. Насця зацікавілася. Вядома, што кожны чалавек выбірае нейкі накірунак у адпаведнасці са сваімі здольнасцямі і інтарэсамі. Насця вельмі цікавая, неардынарная і таленавітая дзяўчынка. «Я не магу ўявіць сваё жыццё без сродкаў масавай інфармацыі, - гаворыць яна. – Газеты, журналы, радыё, тэлебачанне і інтэрнэт робяць кожны мой дзень яшчэ больш цікавым». А з чаго пачынаецца газета? Безумоўна, з загалоўка. Загаловак – гэта візітная картка газеты. Адкрываючы свежы нумар газеты, мы ў першую чаргу звяртаем сваю ўвагу на загаловак. Ад іх характару і афармлення залежыць рашэнне – прачытаць тыя публікацыі, загалоўкі якіх выклікалі цікавасць, або адкласці нумар убок. Такім чынам, мы вырашылі правесці даследаванне на тэму “Лексіка газетных загалоўкаў”. Асноўная мэта нашага даследавання разгледзець газетныя загалоўкі, іх ролю ў выдавецтве, іх віды; выявіць, артыкулы з якімі загалоўкамі больш прыцягваюць увагу чытачоў. Аб’ектам нашага даследавання сталі загалоўкі штодзённай грамадска-палітычнай беларускамоўнай газеты “Звязда” за перыяд з 04.01.2014 па 30.08.2014. Загалоўкі з’яўляюцца візітнай карткай газеты, мы не ўяўляем газету без загалоўка. Задача газетнага загалоўка – прыцягнуць увагу чытача, заінтрыгаваць яго. Для гэтага выкарыстоўваюцца самыя разнастайныя сродкі моўнай выразнасці. У час даследавання мы заўважылі, што загалоўкі можна раздзяліць на асноўныя групы: загалоўкі-фразеалагізмы, загалоўкі, якія ўтвораны шляхам трансфармацыі пасловіц і пагаворак, загалоўкі, у аснову якіх уваходзяць назвы мастацкіх твораў або радкі з іх, загалоўкі, якія ўтварыліся шляхам трансфармацыі назвы кінафільма ці выказвання з яго, загалоўкі, утвораныя шляхам трансфармацыі радкоў з песень, загалоўкі, ужытыя ў пераносным значэнні, загалоўкі, у аснове якіх ужываецца нелітаратурная лексіка. Правёўшы апыт сярод вучняў і настаўнікаў нашай школы мы даказалі, што людзі, якія праглядаюць загалоўкі газет, засяроджваюць сваю ўвагу на загалоўках, канструкцыі якіх ім ужо вядомы. Калі загаловак выклікае асацыяцыі і ўспамінаецца, то матэрыял артыкула лепш запамінаецца. Усе рэспандэнты ўпэўнены ў тым, што выбар артыкула ў многім залежыць ад выразнага загалоўка, ад яго лексічных асаблівасцей. Такім чынам, поспех таго ці іншага перыядычнага выдання залежыць ад загалоўка. Я спадзяюся, што на старонках нашага перыядычнага друку ў хуткім часе з’явіцца і прозвішча маёй вучаніцы Забрамскай Анастасіі.
 
Просмотров: 914 | Добавил: Admin | Рейтинг: 3.5/2
Вход на сайт
Календарь
«  Ноябрь 2015  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Сертификат
Дошка гонару
Наши друзья
     



Copyright MyCorp © 2024