Воскресенье, 05.05.2024, 21:17
Приветствую Вас Гость | RSS

Государственное учреждение образования "Средняя школа №2 г Сморгони"

Наши друзья
  
Сайт живет


Оцените сайт школы
Оцените сайт школы №2
Всего ответов: 62

Расписание уроков

Главная » 2015 » Июнь » 12 » Цели и задачи
10:32
Цели и задачи

З мэтай далейшага ўдасканалення дзейнасці ўстановы, павышэння якасці адукацыі ў 2015/2016 навучальным годзе неабходна забяспечыць:

 

         1. У сістэме агульнай сярэдняй адукацыі:

 

- павышэнне якасці адукацыі праз стварэнне эфектыўнай мадэлі профільнага навучання і эфектыўнай дапрофільнай падрыхтоўкі;

- повышенне якасці прадметнага выкладання і паляпшэнне падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах праз пашырэнне спектара адукацыйных паслуг;

-ўдасканаленне работы настаўніка па стварэнню адукацыйнага асяроддзя вучэбнага кабінета;

-паляпшэнне якасці падрыхтоўкі і выступлення ў конкурсах даследчых работ праз арганізацыю новых форм узаемадзеяння ўстановы з установамі вышэйшай адукацыі, павышэнне даследчай кампетэнцыі педагогаў і навучэнцаў;

- прыняцце мер па паляпшэнню падрыхтоўкі да рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па вучэбных прадметах ;

- якаснаю работу па падрыхтоўцы і ўдзелу навучэнцаў да раенных мерапрымстваў круглагадзічнай спартакіяды;

- арганізацыю бесправаднога доступу ў Інтарнэт на аснове тэхналогіі wi-fi з мэтай максімальна поўнага  далучэння да адукацыйнага працэсу мабільных прылад асабістага  і калектыўнага карыстання, забеспячэння доступу з большасці вучэбных кабінетаў да інфармацыйных рэсусаў  вучэбнай установы;

 

2. У сістэме спецыяльнай адукацыі:

 

- прыняцце  мер па стварэнню адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя для аказання спецыяльных адукацыйных паслуг рознай катэгорыі дзяцей з АПФР

- актывізацыю работы ва установе па фарміраванню ва ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу талерантных адносін да асоб з АПФР праз правядзенне інклюзіўных творчых, спартыўных і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах з удзелам навучэнцаў з АПФР і іх законных прадстаўнікоў

 

3. У выхаваўчай і сацыяльнай рабоце:

 

- аналіз выканання комплекснай праграммы выхавання дзяцей і моладзі ва ўстанове адукацыі на 2012-2015 гады, удасканаленне зместу выхавання з улікам актуальных тэндэнцый развіцця грамадства і дзяржавы на падставе кампетэнтаснага падыходу, праграміравання ідэялагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы на 2016 – 2020 гады;

- стварэнне неабходных умоў для станаўлення грамадзяніна і патрыёта, адказнага сем’яніна, канкурэнтназдольнай асобы, здольнай да прыняцця асэнсаваных рашэнняў, эфектыўнай працоўнай і прафесійнай дзейнасці;

        - правядзенне мерапрыемстваў у межах Года моладзі з мэтай знаёмства з дасягненнямі сучаснай моладзі, вывучэння гісторыі і культуры роднага краю і страны, актыўнае выкарыстанне экскурсійнай і музейнай педагогікі;

- арганізацыю работы напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па азнаямленню навучэнцаў з выбарчым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, навейшымі, навуковымі, спартыўнымі, культурнымі дасягненнямі, дасягненнямі ў сацыяльна-эканамічнай сферы Рэспублікі Беларусь;

- персанальную адказнасць педагогаў за падрыхтоўку і выніковасць удзелу ў конкурсах рознага ўзроўню;

- сістэмную работу па прафілактыцы ўсіх відаў залежнасцей (наркатычнай, алкагольнай, гульнёвай, табачнай і іншых) і злачынстваў сярод непаўналетніх, фарміравання ў дзяцей і моладзі здаровага ладу жыцця;

- прыняцце мер па забеспячэнню поўнай занятасці непаўналетніх, якія састаяць на розных відах уліку;

- якасную работу па раннім выяўленні сямейнай неблаганадзейнасці і сацыяльнага сіроцтва, суправаджэння неблаганадзейных сем’яў;

 

4. У рабоце з кадрамі:

 

- працягненне работы па арыентацыі выпускнікоў на педагагічныя спецыяльнасці;

- павышэнне кваліфікацыі кіруючых і педагагічных работнікаў па псіхолага-педагагічнаму суправаджэнню профільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання;

 - матэвіраванне педагогаў на атрыманне кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст”, падцвярджэнне вышэйшай катэгорыі; далейшае атрыманне сертыфікатаў кваліфікаваных карыстальнікаў інфармацыйных тэхналогій педагогамі ўстановы, павышэнне камп’ютарнай граматнасці настаўнікаў праз арганізацыю метадычнай вучобы па пытаннях выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе, самаадукацыйную дзейнасць.

 

5. У пытаннях эканомікі адукацыі і ўмацавання матэрыяльна – тэхнічнай базы:

 

 - актывізацыю работы па аказанню платных адукацыйных паслуг;

-прыняцце мер па забеспячэнню  ва ўстанове бяспечных умоў навучання і выхавання згодна з патрабаваннямі аховы працы і тэхнікі бяспекі

 - пастаянны кантроль за якасцю выканання рамонтных і будаўнічых работ , эфектыўнае і рацыянальнае выкарыстанне сродкаў на гэтыя мэты;

- прыняцце мер па арганізацыі падвозу да ўстановы адукацыі абратна навучэнцаў, які пражываюць у сельскай мясцоваці.

 

 

   

 

 

Категория: О школе | Просмотров: 1068 | Добавил: Admin
Всего комментариев: 0
Вход на сайт
Календарь
«  Июнь 2015  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Сертификат
Дошка гонару
Наши друзья
     

Copyright MyCorp © 2024